05.11.2021
Беларускамоўны дзень
Кожны чацвер выхавацелі нашай установы праводзяць дзень беларускага маўлення. Сёння было прыемна назіраць, як з самага ранку выхаванцы віталі адзін аднаго на роднай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелям. А дарослыя, у сваю чаргу, падрыхтавалі для дзетак шмат розных мерапрыемстваў.
На занятках, якія праходзілі ў форме гульні, рабяты вычыліся называць прадметы на беларускай мове, пераказваць невялікія тэксты, чыталі вершы, забаўлянкі.
Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Так выхаванцы рознаўзроставай группы разам з Савеня В.П. паказалі тэатралізацыю казкі "Калабок", гулялі ў рухомую гульню "Шэры воўк", разглядалі малюнкі ў дзіцячым часопісе "Вясёлка".
Дзеці другой малодшай группы з задавальненнем разглядалі беларускія цацкі.
Рабяты старэйшага ўзросту разам з выхавацелям Мелехавец В.Н. падрыхтавалі паказ беларускай народнай казкі "Журавель і чапля".
У спецыяльнай групе выхавацелі арганізавалі выставу мастацкай літаратуры для дзяцей "Беларуская мова- цудоўная мова", на якой рабяты змаглі пазнаёміцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў напісаных на роднай мове.
Маленькія дзеці разам з Краўчук І.М. развучвалі пацешку і абагрывалі яе ў гульні з лялькамі.
Дзякуючы такой рабоце ў дзяцей усрастае цікавасць да роднай мовы, пашыраецца слоўнік, паляпшаецца ўменне размаўляць па-беларуску.