11.04.2024
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ
Сення ў нашым садку адбыўся беларускамоўны дзень. Выхаванцы старэйшай групы разам з Чыркун А.В., выхавальнікам дашкольнай адукацыі, правялі яго пад назвай “Вясна ў горадзе”.
Асноўнай мэтай педвгога было: фарміраваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, паглыбіць веды дзяцей аб родным горадзе, выхоўваць любоў да свайго горада.
У беларускамоўны дзень нашы дзеці ведаюць, што будзе штосьці цікавае і абавязкова размова па-беларуску. Сення яны завялі гутарку пра вясну ў горадзе. Разглядалі малюнкі, схадзілі на экскурсію, пасадзілі дрэўцы, любаваліся краявідамі вясновай прыроды ў горадзе, вывучалі разам з бацькамі “вясновыя” словы.
Квітней і прыгажэй наш любы горад!
Загадчык ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”,
Валасюк М.С.