НАШИ НОВОСТИ © Ясли-сад №2 г.Ганцевичи

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

 «Детский сад №2 г. Ганцевичи»

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

 

НАШИ НОВОСТИ


17.09.2020

Размаўляем на беларускай мове!

     Вельми важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

  Кожны чацвер у нашай дашкольнай установе з’яўляецца беларускамоўным днём, пачынаецца ён з прывітання на беларускай мове. Мэтай такога дня з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра родны край і станоўчых зносіх да яго, развіццё беларускага маўлення і маўленчых зносін.

    Так 17 верасня, пад кіраўніцтвам педагога Грэбень Ірыны Міхайлаўны ў старэйшай групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» на тэму: «Падарожжа па Белавежскай пушчы». У ходзе занятку выхаванцы пашыралі веды пра Беларусь; замацоўвалі уменні знаходіць на карце рэкі, азёры і лясы; пазнаёміліся з запаведнікам “Белавежская пушча”; вучыліся называць па-беларуску жывёл, якія насяляюць беларускі запаведнік.

      Занятак меў на мэце ў займальнай форме далучаць дзеяцей да беларускай культуры, а таксама выхоўваць любоў да сваёй радзімы, адчуванне гонару за яе. Напрыканцы выхаванцы разам са сваёй выхавальніцай прыйшлі да высновы, што менавіта родная зямля і з’яўляецца адным з самых галоўных нашых скарбаў.

   Важна адзначыць, што ў выхаванцаў ёсць жаданне, а ў педагогаў – магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.  

 

 

 


         

 

© ГУО "Детский сад №2 г. Ганцевичи" 2014

телефон: +3754662389, e-mail: ddu2@gancevichi.edu.by 

регистрационное свидетельство № 2141917834 от 05.03.2019 г.

 

Мы учимся всю жизнь, не считая десятка лет, проведенных в школе.(Габриэль Лауб)