Дзень роднай мовы ў ДУА "Яслі-сад №2 г.Ганцавічы", які прайшоў 2 снежня, насіў назву "Смак беларуская мовы".
Заняткі, гульні, камунікатыўныя хвілінкі праводзіліся на беларускай мове, што дало магчымасць выхаванцам адчуць яе прыгажосць і мілагучнасць, пазнаеміцца з новымі мастацкімі творамі, знакамітымі людзьмі.
Выхавальнік Мелехавец В.М. разам з дзяцьмі гутарылі пра народныя рамёства. Асаблівую ўвагу надалі вышыванню. Рабяты атрымалі магчымасць разгледзяць розныя рэчы, вышытыя рукамі сваіх бабуль.
Выхаванцы сярэдняй групы разам з Савеня К.М. чыталі мастацкія творы на беларуская мове, разглядалі ілюстрацыі да іх, якія выканала беларуская мастачка Алена Лось.
Краўчук І.М. правяла занятак "Горад наш родны", у якім замацоўваліся ўяўленні аб геаграфічным размяшчэнні Беларусі, роднага горада. Разглядаючы карту Ганцавіч, дзеці адзначалі на ёй знаёмыя мясціны: парк, дзіцячы садок, бальніцу, вакзал...






