24.02.2022
Дзень беларускага маўлення.

У календары ёсць такое свята - Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непоўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта, на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

У кожным садку было падрыхтавана свята "Каб мова родная гучала", на якім яшчэ раз узгадалі гістарычны шлях нашай мовы, правялі з дзецьмі літаратурную выктарыну.

Затым адбыўся конкурс на лепшае выкананне вершаў на роднай мове "Жыві, роднае слова!". У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы ад малодшага да старэйшага ўзросту. 

Сённе наша мова гучала ўпэўненна, моцна, яскрава.

Фотоматериалы