Музычнае мерапрыемства пад назвай "У госці да Васіліны" прайшло ў ДУА "Яслі-сад №2 г. Ганцавічы".
Выхаванцы старэйшага ўзросту сустрэліся с гаспадыняй Васілінай. Разам з ёю дзеці ўспаміналі і называлі прыказкі і прымаўкі, вясновыя прыкметы. Дзецям вельмі спадабалася гуляць у беларускія народныя гульні "Воўк", "Карусель", вадзіць карагоды "Ой, вясна, вясна", "Сонейка", спяваць на роднай мове песні.








Выхавальнік Савеня В.П. разам з дзецьмі другой малодшай групы падрыхтавалі і паказалі тэатралізацыю казкі "Калабок".




Вось як весела мы сёння гулялі ў народныя гульні! Які цудоўны настрой яны нам падарылі. Гуляйце ў беларускія гульні, чытайце творы і размаўляйце на роднай мове!