НАШИ НОВОСТИ © Ясли-сад №2 г.Ганцевичи

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

 «Детский сад №2 г. Ганцевичи»

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

 

НАШИ НОВОСТИ


19.05.2022

Беларускамоўны дзень

      Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага.

     З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання патрыятызму, знаёмства з мастацкай літаратурай і фальклорам Беларусі, 19 мая ў ДАУ "Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы" прайшоў чарговы беларускамоўны дзень "Таямніцы на кніжнай паліцы". Ён быў прысвечаны мастацкаму слову.

     Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі чыталі, слухалі, драматызавалі творы беларускіх аўтараў, арганізоўвалі пазнавальныя экскурсіі.

   У рознаўзраставай групе В.П. Савеня падрыхтавала выставу "Беларускія пісьменнікі і паэты - дзецям". Пагартаўшы кнігі, часопісы, прадстаўленныя на выставе, хлопчыкі і дзўчынкі з задавальненнем слухалі беларускія народныя казкі і фальклор.

 

 Выхаванцы сярэдняй групы адправіліся на пазнавальную экскурсію па вуліцы Кастрычніцкай, на якой размяшчаецца Алея пісменства. Кацярына Мікалаеўна расказала дзецям аб знакамітых земляках-паэтах і пісьменніках. Аб тым, што Ганцавіцкі край ганарыцца знакамітым паэтам Я. Коласам, які мае дачыненне да гісторыі нашага раёна.

  

    Дзеці старэйшага ўзросту пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і творчасцю знакамітых пісьменнікаў Беларусі Я. Коласам і Я. Купала, якія з`яўляюцца заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама пачыталі свае любімыя вершы. 

 

 

       Народная казка - найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глубокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт. Казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Для дзяцей малодшага ўзросту быў  падрыхтаваны лялечны тэатр па казцы "Курка Раба".

  

 

       Хочацца адзначыць, што дзякуючы сістэмнай рабоце, выхаванцы нашай установы сталі ўжываць у знасінах больш беларускіх слоў, просяць прачытаць казкі менавіта на беларускай мове, спяваюць беларускія песні, ахвотна гуляюць у беларускія народныя гульні.

 

 


         

 

© ГУО "Детский сад №2 г. Ганцевичи" 2014

телефон: +3754662389, e-mail: ddu2@gancevichi.edu.by 

регистрационное свидетельство № 2141917834 от 05.03.2019 г.

 

Чтобы быть хорошим преподавателем, нужно любить то, что преподаешь, и любить тех, кому преподаешь. (Ключевский В. О.)