15.09.2022
Беларускамоуны дзень "Сябруем з роднай мовай"

Дзень роднай мовы прайшоў у ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы”. Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну - вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваей гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы, павер’і.

Сёння выхаванцы малодшага ўзросту завучвалі і тэатралізавалі пацешку “Белабока-сарока”.

Выхавацелі спецыяльнай группы падрыхтавалі і правялі гульню-падарожжа “Фальклорная мазаіка” мэтай якой было замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

З мэтай развіцця мовы, узбагачэння слоўнікавага запаса дзеці старэйшай групы паказалі для самых маленькіх тэатралізацыю казкі “Коцік, пеўнік і ліліса”.

  

Таксама ў гэты день для рабят была арганізавана выстава мастацкай літаратуры “Гучы родная мова”.

Чарговы дзень беларускай мовы прайшоў плённа і цікава.

 

 

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці                                      Л.І. Гардзей

Фотоматериалы