08.12.2022
Беларускамоўны дзень “Цікавае падарожжа з васільком”

      У межах беларускамоўнага дня ў ДАУ “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы” прайшла тэматычная забава “Цікавае падарожжа з васільком”. Дзеці старэйшай і сярэдняй группы разам з васільком, які з’яўляецца прыродным сімвалам Беларусі, знаеміліся з культурна-нацыянальнымі каштоўнасцямі сваёй радзімы. Рабяты пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны і дзядулі Рыгора. Разам з імі разглядалі і называлі рэчы хатняга абыходу, называлі і каштавалі беларускія стравы. Разам з бабуляй Ганнай дзяўчынкі прыгатавалі салат з агародніны. Выхаванцы пашырылі свій слоўнікавы запас па тэмам “Посуд”, “Прадукты харчавання”.


    Вялікае задавальненне атрымалі дзеці падчас гульняў “Саўка ды Грышка”, “Гарачая бульба”.

     Мерапрыемства садлзейнічала ажыццяўленню задач этнакультурнага выхавання, фарміраванню устоўлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы.

Фотоматериалы