19.01.2023
Беларускамоўны дзень “Якая яна, наша краіна?”

     Кожны чацьвер у нашым дзіцячым садку гучыць родная беларуская мова. 19 студзеня 2023 года ў ДАУ “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы” прайшоў чарговы беларускамоўны дзень . Выхававцель Краўчук І.М. арганізавала занятак “Якая яна, наша краіна?”.

     У госці да дзяцей завітаў Алесь, які прынес з сабою, у торбачцы, шмат цікавых рэчаў. Пры дапамозе лэтбука “Мая Радзіма – Беларусь” дзеці ўзбагацілі ўяўленні аб сваей Радзіме, дзяржаўных і прыродных сімвалах, паходжанні назвы краіны, яе месцы на карце свету. Выхаванцы паглыбілі пазнанне роднай мовы, пашырылі слоўнікавы запас по тэме: “Наша краіна”.

        Рабяты з задавальненнем гулялі ў гульні “Як цябе завуць?”, “Скажы па-беларуску”, “Паслухай і паўтары”, слухалі як гучыць дуда, расказвалі пра сваю малую радзіму.

     Хочацца адзначыць, што дзякуючы сістэмнай рабоце, выхаванцы нашай установы сталі ўжываць у зносінах больш беларускіх слоў, ахвотна гуляюць у беларускія народныя гульні, просяць пачытаць казкі менавіта на роднай мове.

Фотоматериалы