13.04.2023
Беларускамоўны дзень.

“Вялікдзень – свята сонца і вясны”

  Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі закладваюцца асноўныя якасці чалавека і грамадзяніна, узрост, калі дзеці атрымліваюць першыя ўяўленні пра сваю краіну, яе традыцыі і культуру, калі фарміруецца ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

  13 красавіка ў нашай установе прайшоў беларускамоўны дзень “ З радасцю – да свят”. Дзеці актыўна знаёміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў праз беларускія народныя гульні, чыталі творы на роднай мове, прымалі ўдзел у стварэнні вырабаў, малюнкаў з элементамі беларускага ўзора.

  Для павышэння цікавасці да народных свят і абрадаў быў праведзены занятак у старэйшай групе “Вялікдзень –свята сонца і вясны”, дзе дзеці фарміравалі ўяўленні пра самае значнае народнае сявята - Вялікдзень. Рабята даведаліся, што Вялікдзень свята сонца, адраджэння прыроды, надыходу цяпла і больш працяглага дня. Сумесна з дарослымі выхаванцы гулялі ў гульні “Раскруці яйка”, “Кацілася яйка”, “Назаві стравы з яек”, даведаліся шмат цікавага пра галоўны прадмет на Вялікдзень – яйка. Рабяты вучыліся фарбаваць сапраўдныя яйкі, а затым прыдумвалі свае ўзоры і з дапамогай алоўкаў размалёўвалі шаблоны.

  Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню патрыятызму, павагі да продкаў і гонару за сваю Беларусь, спрыяюць сувязі пакаленняў.

                                                                 

Намеснік загадчыка па

асноўнай дзейнасці    

Л.І. Гардзей

Фотоматериалы