11.09.2023
Дажынкi 2023
9 верасня наш горад Ганцавічы стаў пляцоўкай для правядзення свята-ктрмашу абласнога значэння "Дажынкі 2023". Наш калектыў рупліва гатовіўся да гэтага мерапрыемства.
Непасрэдна ў дзень мерапрыемства мы прынялі ўдзел у працы адкрытай пляцоўкі "Бабулін пачастунак". Балашэнка І.П., памочнік выхавальніка, выпякла святочны каравай, Ясько А.А., прыгатавала старажытны беларускі квас "збіцень", супрацоўнікі кухні, Пікініч Э.М. і Дзенісеня А.С. прыгатавалі наліснікі і рагалікі. І многа яшчэ ўсяго было: стравы з бульбы, булкі, запечаная каша, халодныя напоі...
Творчы калектыў супрацоўнікаў падрыхтаваў прэзентацыю нашага шчодрага стала: спявалі песні, частушкі, ўпрыгожылі яго рознымі кветкамі і даматканымі ручнікамі, абрусамі, стылізаванымі вянкамі і снапамі.
Наша праца была заўважана ганаровым журы ў час правядзення конкурсу пляцовак і адзначана дыпломам II ступені. Мы гэтаму вельмі рады.
А я, загадчык дашкольнай ўстановы, кажу: "Дзякуй усім за працу!"