15.09.2023
НАШ ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

        У рамках Дня народнага адзінства ў нашай дашкольнай ўстанове выхаванцы разам з педагогамі арганізавалі і правялі шэраг заняткаў, прысвечаных нашай Радзіме і людзям, якія тут жывуць.

     Выхавальнікі стараліся паглыбіць пачуцці дзяцей да Беларусі праз гульні, прагляд прэзентацый, малюнкі, вусную народную творчасць, размовы аб сіле народа ў яго адзінстве.

       Гаварылі пра добрасуседскія адносіны, пра любоў да ўсяго, што навокал, пра прыгажосць нашага горада Ганцавічы і таленавітых людзей.

         

Фотоматериалы