Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, “з’яўляецца першай крыніцай, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет”.
Для станоўчай арганізацыі маўленчых зносін на беларускай мове ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” 12 верасня прайшоў дзень беларускага маўлення.
Выхавальнік старэшай групы Грэбень Ірына Міхайлаўна ў рамках дня беларускага маўлення і тыдня па правілах дарожнага руху правяла з децьмі гульню-падарожжа “Экскурсія па горадзе”.
У час гульні-падарожжа дзеці замацоўвалі правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы. Развівалі ўменні з дапамогай дарослага выкарыстоўваць беларускія словы “дарожны рух”, “пешаход”, “святлафор”, “вуліца”, “праезная частка”.
Варта адзначыць, што выхавальнік на працягу гульні імкнулася забяспечыць дзецям радасць, задавальненне пры авалоданні беларускай мовай і захоўваць станоўчую матывацыю яе засваення.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” С.Г. Жук





