04.12.2025
Беларускамоўны дзень "Ткацтва і вышыўка"

  Ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій, захаванне сувязі з мінулым, разуменне традыцый і культурнай спадчыны свайго народа з'яўляецца ключавым. Беларускае ткацтва і вышыўка, будучы неад'емнай часткай побыту, сёння служаць не толькі крыніцай натхнення, але і эфектыўным інструментам для далучэння дзяцей да мастацтва і гісторыі. Заняткі, прысвечаныя гэтым рамёствам, дазваляюць выхавальнікам перадаваць дзецям каштоўныя веды пра гісторыю і традыцыі Беларусі.

   4 снежня 2025 года ў рамках беларускамоўнага дня ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” ва рознаўзроставай групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўденчых зносін” на тэму: “Ткацтва і вышыўка – ад вытокаў да сучаснасці”.

   У час занятку выхаванцы знаёміліся з традыцыйнымі беларускімі рамяствамі: ткацтвам і вышыўкай. Выхавальнік Мелехавец Валянціна Мікалаеўна расказала дзецям пра гісторыю ткацтва і вышыўкі, іх значэнне ў паўсядзённым жыцці беларусаў.

  Варта адзначыць, што занятак спрыяў актыўнаму фарміраванню ў дзяцей навыкаў зносін на беларускай мове. Яны вучыліся разумець гаворку выхавацеля, адказваць на пытанні і атрымлівалі падтрымку для свабоднага выказвання сваіх думак на беларускай мове.


Фотоматериалы